3 траўня 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лёд крануўся, Пуціна ўжо паслалі на тры літары»

2
«Лёд крануўся, Пуціна ўжо паслалі на тры літары»

Украінскі вайсковец патлумачыў, як распадзецца Расея.

У Крамлі баяцца бунтаў сярод свайго ж народа. Таму расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну даводзіцца імітаваць развязанне праблем. Менавіта для гэтага і была арганізаваная сустрэча з падстаўнымі «маці расейскіх вайскоўцаў» - каб «замыліць вочы» расейцам.

Аднак праблемы гэта ўсё адно не развяжа. У РФ зараз вельмі моцны разлад у салдацкім і афіцэрскім асяроддзі паміж родамі розных войскаў. Пра гэта ўкраінскі вайсковец Яўген Карась расказаў у інтэрв'ю «Главреду».

«Фактычна пасыланне Пуціна на тры літары і грэбаванне самай святой таталітарнай уладай ужо адбылося. Хаця гэтага ў іх не было ўжо 20 гадоў. Гэта значыць лёд крануўся, і калі ён увойдзе ў этап актыўнага бурлення, трэба разумець, хто будзе той сілай, якая падхопіць уладу ў Расеі, калі тая пачне сыпацца», - адзначае вайсковец.

Паводле ягоных слоў, падчас разбурэння цяперашняга пуцінскага рэжыму ў Расеі ўладу на сябе возьме той, хто выступіць найбольш моцным цэнтрам. Ён жа возьме на сябе вагар дыпламатычных перамоў з Украінай і Захадам.

«У нас просты сцэнар - нам патрэбная падзеленая Расея, а без гэтага праз 10, 20, 30 гадоў усё перарасце ў новую пагрозу і праблемы. А мы не для таго перажылі гэтую вайну, каб закласці сабе незакончаную справу на будучыню», - заявіў Карась.

Таксама ён адзначыў, што проста некіравальны бунт расейцаў супраць улады ў РФ можа быць небяспечным. Бо расейцы могуць ужыць ядзерную, біялагічную ці бактэрыялагічную зброю ў агоніі, пакуль «будуць вешаць адзін аднаго на слупах».

«Але не таму, што гэта страшна і моцна, а таму, што нейкі сяржант-алкаголік будзе мець да гэтага доступ», - кажа ўкраінскі вайсковец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках