3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«409 рублёў за кілаграм»: якія кошты гарбаты ў Беларусі?

11
«409 рублёў за кілаграм»: якія кошты гарбаты ў Беларусі?

Абышлі некалькі гандлёвых устаноў.

Самая дарагая гарбата у свеце «Вялікі чырвоны халат» каштуе 680 тысяч даляраў за кілаграм. Bar24.by надумаў даведацца, якія дарагія гатункі гарбаты ёсць у Баранавічах і які іх кошт.

У пошуках «залатой» гарбаты журналісты абышлі некалькі гандлёвых устаноў, сярод іх і тыя, што спецыялізуюцца на гэтым напоі. У выніку атрымаўся вось такі топ-5.

На пятым месцы паводле кошту пакетаваная гарбата Greenfield (у пакунку 30 гатункаў, 60 пакецікаў). Кошт за ўпакоўку вагой крыху больш за 200 г – 24,49 рубля, у пераразліку за кілаграм – каля 120 рублёў.

За ім ідзе гарбата "Кудзін прэміум" - 22,62 рубля за 100 грам (або 226,2 рубля за кіло).

Трэцяе месца займае індыйская гарбата Асам "Mangaim premium". За 100 грам давядзецца аддаць 27,54 рубля.

На другім месцы - зялёная гарбата з арыгінальнай назвай "Белая малпа". Кошт за 70 грам - 25,67 рубля (за 1 кг - 366,71 руб.).

Ну, і самым дарагі Малочны улун - 40,88 рубля за 100 грам. Кошт за кілаграм такой гарбаты крыху не дацягвае да мінімальнага заробку ў Беларусі (на лістапад складае 483,17 руб.).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках