3 траўня 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаўскім раёне вайсковыя камісарыяты надумалі не абцяжарваць сябе позвамі

9
У Барысаўскім раёне вайсковыя камісарыяты надумалі не абцяжарваць сябе позвамі

Юрыст мяркуе, што гэтае патрабаванне незаконнае.

У Барысаўскім раёне вайсковыя камісарыяты пайшлі на «ноў-хаў». Вайсковы камісар Барысаўскага і Крупскага раёнаў Валерый Раманоўскі заявіў, што калі вайсковаабавязаныя не атрымалі позву ў перыяд з 12 кастрычніка, альбо іх звесткі не звяраліся праз тэлефон, ім неабходна самім прыбыць у вайсковыя камісарыяты. Заяву палкоўніка апублікавала мясцовая газета.

Сайт Charter97.org папрасіў юрыста пракаментаваць гэтае «новаўвядзенне»:

- У адпаведнасці з арт. 39 "Закону аб вайсковым абавязку", сапраўды існуе абавязак з'яўляцца ў вайсковыя камісарыяты для вайсковаабавязаных грамадзян і рэзервістаў, аднак "з позвамі або накіраваннямі вайсковага камісарыята".

Нават інфармаванне праз тэлефонныя званкі, паведамленні ў месэнджарах і іншыя спосабы, не могуць лічыцца законнымі апавяшчэннямі. Такім чынам, вайсковаабавязаны не можа лічыцца апавешчаным належным чынам. Тым больш, калі апавяшчэнне апублікаванае ў газеце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках