3 траўня 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шосты мільярдэр адмовіўся ад расейскага грамадзянства

14
Шосты мільярдэр адмовіўся ад расейскага грамадзянства
ВАСІЛЬ АНІСІМАЎ

Да 1 кастрычніка ён займаў пасаду прэзідэнта Федэрацыі дзюдо РФ.

Мільярдэр Васіль Анісімаў адмовіўся ад грамадзянства Расеі і пераехаў у Швайцарыю, піша Forbes са спасылкай на дакументы, якія бізнэсовец падаў у Брытанскую рэгістрацыйную палату.

Уладальнік дэвелаперскай кампаніі Coalco, чыё багацце ацэньваецца на 1,6 млрд даляраў, атрымаў грамадзянства Харватыі. Ён паведаміў пра гэта ўладзе Брытаніі 28 верасня, бо ў краіне працуе кампанія Degelov UK, якая належыць яму і сыну казахстанскага бізнэсоўца Якаву Клябанаву.

Degelov валодае 40% Стэпнагорскага горна-хімічнага камбіната, які здабывае уран і малібдэн. Кампанія распрацоўвае малібдэнавыя, медныя і ўранавыя руднікі ў Акмалінскай і Алмацінскай абласцях Казахстана. Яму належыць адно з найбуйнейшых у краіне уранавых радовішчаў - «Будзёнаўскае».

Пры рэгістрацыі Degelov у Брытаніі ў 2017 годзе Анісімаў быў названы грамадзянінам Расеі, які пражывае ў РФ. 12 кастрычніка ўказам прэзідэнта Расеі Анісімаў быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад айчынай» IV ступені. Да 1 кастрычніка ён займаў пасаду прэзідэнта Федэрацыі дзюдо Расеі, першы віцэ-прэзідэнт якой - мільярдэр і блізкі сябар Пуціна Аркадзь Ротэнберг.

Да гэтага пяць расейскіх мільярдэраў абвясцілі аб адмове ад грамадзянства Расеі. Пасля пачатку вайны ва Украіне аб гэтым заявілі заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Freedom Finance Цімур Турлаў, заснавальнік групы фондаў DST Global і былы суўладальнік Mail.Ru Group Юрый Мільнер, заснавальнік Revolut Мікалай Старонскі, заснавальнік «Тройкі Дыялога» Рубэн Варданян і заснавальнік Цінькоф банка Алег Цінькоў.

«Тут дыхаецца свабодна, і я веру ў тое, што Казахстан дзякуючы сваёй міралюбівай і гасціннай палітыцы зможа пабудаваць новую, больш багатую, эфектыўную і справядлівую дзяржаву», - напісаў Турлаў, паведаміўшы аб адмове ад расейскага грамадзянства.

«Мы з сям'ёй назаўжды пакінулі Расею ў 2014 годзе, пасля далучэння Крыма Расеяй. А гэтым летам мы афіцыйна скончылі працэс выхаду з расейскага грамадзянства», - напісаў Мільнер. Старонскі асабістых заяў не рабіў.

«Я пастанавіў пераехаць у Арцах (непрызнаная рэспубліка Нагорны Карабах. - ТМТ), адмовіўшыся ад расейскага грамадзянства. Гэтая пастанова далася мне няпроста, але я ўпэўнены, што так правільна», - заявіў Варданян.

«Я пастанавіў выйсці з расейскага грамадзянства. Я не магу і не хачу асацыявацца з фашысцкай краінай, якая пачала вайну з мірным суседам», - напісаў Цінькоў. Ён адзначыў, што ненавідзіць «пуцінскую Расею», але любіць усіх расейцаў, якія «адназначна выступаюць супраць гэтай вар'яцкай вайны!».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках