3 траўня 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік СБУ: Пуцін можа не дажыць да сакавіка

7
Палкоўнік СБУ: Пуцін можа не дажыць да сакавіка

У Расеі ўжо пачалася барацьба за ўладу.

У Расеі ўжо вядзецца барацьба за ўладу паміж пэўнымі групамі, што можа прывесці да падзення пуцінскага рэжыму ўжо да сакавіка 2023 года.

Пра гэта ў эфіры «Апострофу TV» паведаміў палкоўнік запасу СБУ, вайсковы экспэрт Міхаіл Прытула.

З ягоных слоў, Пуцін мае намер правесці чарговую хвалю мабілізацыі пасля новага года, каб у пачатку вясны пайсці з новымі сіламі ў атаку на Украіну. Але ёсць пытанне, ці дажыве сам расейскі прэзідэнт да пачатку вясны.

«У Расеі на балотах ужо пачалася барацьба за ўладу. Там з'яўляюцца новыя персанажы, якія хочуць быць пераемнікамі, гэта можа быць той жа Прыгожын, пэўныя дзеянні ў гэтым кірунку праводзяць Патрушаў, Нарышкін, Бортнікаў і Лаўроў. Ужо ёсць пэўныя групы, якія ідуць у накірунку транзіту ўлады да іншага чалавека ў Расеі. Ёсць пэўныя дзеянні, накіраваныя на размыццё ўлады Прыгожына, спрабуюць ствараць іншыя вайсковыя кампаніі, каб у Прыгожына не было манаполіі. У Крамлі асцерагаюцца такога развіцця сітуацыі, і гэта тое, што пагражае ўладзе Пуціна ўжо сёння», - сказаў Прытула.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках