3 траўня 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі да канца тыдня

Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі да канца тыдня

Прагноз на 2 - 4 снежня.

2 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць перыферыя антыцыклону і халодная паветраная маса. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Без істотных ападкаў, піша pogoda.by.

Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходні слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -7..-12°С, пры прасвятленнях да -16°С, на паўднёвым захадзе краіны -3..-6°С; максімальная ўдзень -1..-7°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

3 і 4 снежня надвор'е ў краіне будзе вызначаць паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Расеяй, і вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з тэрыторыі Украіны. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. 3 снежня ўначы на паўднёвым захадзе, а раніцай і ўдзень месцамі па краіне невялікі кароткачасовы снег, у паўднёва-заходніх раёнах мокры снег, слабы галалёд.

На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..-10°С, пры прасвятленнях да -15°С, максімальная ўдзень 0..-7°С. 4 снежня ў многіх раёнах рэспублікі чакаецца невялікі снег, на паўднёвым захадзе мокры снег, слабы галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2..-9°С, на паўночным усходзе пры прасвятленнях да -13°С, максімальная ўдзень -6..+1°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках