3 траўня 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на палігоне «Ласвіда» пад Віцебскам?

7
Што адбываецца на палігоне «Ласвіда» пад Віцебскам?

Мясцовыя жыхары адзначаюць шмат расейскіх «мобікаў» і тэхнікі.

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што некаторы час таму на палігон «Ласвіда» пад Віцебскам прывезлі цягніком мабілізаваных з Расеі. На палігоне яны захварэлі і іх возяць лячыць у Віцебскую абласную лякарню.

Таксама мабілізаваных бачылі ў «Еўраопце» ў віцебскім мікрарайне Білёва.

Тэлеграм-каналу «Баста!» удалося даведацца пра тое, што адбываецца на палігоне «Ласвіда»:

- На палігоне ідзе стральба і ўдзень, і ўначы, што паказвае на інтэнсіўную баявую падрыхтоўку.

- Мясцовыя жыхары бачылі расейскіх вайскоўцаў, якія строем ішлі ў бок Гарадка (найбліжэйшы населены пункт ад палігона).

- У Гарадку таксама бачылі браняваную тэхніку.

Палігон «Ласвіда» (Віцебскі раён) стаў адным з месцаў, дзе знаходзіцца лагер расейскіх вайскоўцаў са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках