3 траўня 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты здаюць зброю і ўцякаюць з Украіны ў Расею

5
Акупанты здаюць зброю і ўцякаюць з Украіны ў Расею

Перахоп ГУВ.

Расейскія жаўнеры з сёмай роты здалі сваю зброю афіцэрам і пайшлі пешшу з Украіны ў РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на новы перахоп тэлефоннай размовы акупанта, які апублікавала Галоўная ўправы выведкі.

Вайсковец расказаў, што яго і таварышаў безупынна абстрэльваюць украінскія вайскоўцы. Пры гэтым да іх не даходзіць гуманітарная дапамога, якую перадаюць сваякі.

«Тут дзецюкі былі з сёмай роты, яны ўзялі аўтаматы свае скінулі афіцэрам і пайшлі да Валуек (места ў Белгародскай вобласці - рэд.) пешшу, каб да вайсковай пракуратуры дайсці. Яны сем дзён нічога не елі, ні вады ім не прывозілі, ні ежы. Яны да нас прыйшлі, мы іх накармілі. Яны казалі: "Мы аддалі зброю афіцэрам, мы пойдзем пешшу да Валуек, да вайсковай пракуратуры". Я кажу: "Барані Бог, свае вас прыстрэляць", - дадаў акупант.

Ён таксама расказаў пра выпадкі "сяброўскага агню" і паскардзіўся, што "не ведае, ці то ад сваіх уцякаць, ці то ад чужых".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках