Пад Бахмутам ліквідавалі калабаранта, які быў «зоркай» расейскага ТВ
12- 10.12.2022, 13:58
- 19,026
![Пад Бахмутам ліквідавалі калабаранта, які быў «зоркай» расейскага ТВ](https://i.c97.org/ai/527692/aux-head-1670669696-20221210_kolo_360.jpg)
Здраднік «праславіўся» тым, што разбіў на відэа герб Украіны.
На ўсходзе Украіны знішчылі 19-гадовага акупанта Іллю Гаманіна. Калабарант, які нібыта запісаўся добраахвотнікам у шэрагі тэрарыстычнай «ЛНР», раней стаў «зоркай» расейскай прапаганды.
Здраднік быў ліквідаваны ў раёне Бахмута. Пра гэта паведамляе выданне Newsroom.
Пасля акупацыі Купянска ён падтрымліваў захопнікаў і дэманстраваў сваю любоў да краіны-тэрарыста. Пасля вызвалення населенага пункта калабарант уцёк і ўступіў у рады так званага «армейскага корпуса ЛНР».
Расейскія Telegram-каналі пішуць, што Гаманін быў знішчаны 24 лістапада пад Бахмутам.
Адметна, што студэнт медкаледжа ў Купянску «праславіўся» тым, што разбіў малатком герб Украіны на доме культуры ў вёсцы Петрапаўлаўка.
Таксама Гаманін даваў інтэрв'ю крамлёўскім СМІ, дзе расказваў, што падтрымлівае дзеянні краіны-агрэсара. Яму было выстаўленае падазрэнне ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў Украіны і прапагандзе вайны.
![](https://i.c97.org/ai/527692/aux-1670669654-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/527692/aux-1670669654-2.jpg)