Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі «Бук»
2- 10.12.2022, 23:10
- 14,978
![Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі «Бук»](https://i.c97.org/ai/525810/aux-head-1669465059-20221126_vsu_zima_360.jpg)
ЗРК знаходзіўся на адлегласці 60 кіламэтраў.
Украінскія абаронцы знішчылі расейскі зенітны ракетны комплекс «Бук-М3» паблізу паселішча Вясёлага, што ў Полагаўскім раёне Запарожскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Стратком ЗСУ».
- З дапамогай аднаго з высокадакладных узораў узбраення, дадзеных нам нашымі партнёрамі, была знішчаная ўстаноўка "Бук-М3" паблізу паселішча Вясёлага. У выніку знішчаная сама ўстаноўка і тры акупанты з разліку комплексу, - сказана ў паведамленні.
Вайскоўцы дадаюць, што адлегласць да цэлі была блізу 60 км.
![](https://i.c97.org/ai/527729/aux-1670686756-1.jpg)