20 траўня 2024, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлусконі таемна стварае мэдыя-імпэрыю

13
Бэрлусконі таемна стварае мэдыя-імпэрыю

Ён скупіў большасць акцый нямецкай прыватнай мэдыякампаніі.

Сёння раніцай у аўстрыйскай і нямецкай мэдыяпрасторы выбухнула «бомба»: італійскі палітык Сільвіё Бэрлусконі таемна скупіў большасць акцый нямецкай прыватнай мэдыякампаніі ProSieben-Sat1.

Пра гэта паведамляе партал oe24.at.

Як паведамляе выданне, акцыі Бэрлусконі набыў праз пасярэднікаў і давераных асоб. Гэта стала для мэдыяпрасторы Аўстрыі, са слоў экспертаў, поўнай катастрофай, бо ProSiebenSat1 Group кантралюе не толькі больш за 50% прыватнага тэлевізійнага рынку як Seven One Media. Акрамя сеткі ProSieben, Sat 1, Kabel 1 і шматлікіх адгалінаванняў, у гэтую групу таксама ўваходзяць аўстрыйскія прыватныя вяшчальнікі Puls 4, ATV, ATV 2, Puls 24, Kabel 1 Doku і струменевы сэрвіс Zappn. Гэта азначае, што, за выняткам незалежнага oe24-TV і канала Mateschitz Servus TV, усе прыватныя тэлеканалы з аўстрыйскімі праграмамі цяпер знаходзяцца ў руках Бэрлусконі.

«Цяпер мэдыя-поле Аўстрыі і Нямеччыны будзе чакаць, ці ўхваліць федэральны орган у пытаннях канкурэнцыі Аўстрыі гэтае брутальнае паглынанне Puls 4, ATV, ATV 2 і Puls 24 – альбо яно будзе забароненае. Даўней імклівае зліццё Puls 4 і ATV ужо падпала пад крытыку, якое цяпер, пасля паглынання Бэрлусконі, і сапраўды выявілася вельмі дрэнным варыянтам. Цалкам магчыма, што канкурэнтная ўстанова закрые тэлерадыёгрупу Seven One Media і зноў зробіць ATV і ATV 2 незалежнымі вяшчальнікамі, без уплыву Бэрлусконі», - піша oe24.

У інсайдэрскіх каментарах, якія падае выданне, ужо абвешчана аб замене шэфа Seven One Media, а прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зэдэр назваў здарэнне "абсалютна недапушчальным" для шмат якіх нямецкіх палітыкаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках