11 траўня 2026, панядзелак, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Савет Рэспублікі» ўхваліў законапраект аб пазбаўленні беларускага грамадзянства

22
«Савет Рэспублікі» ўхваліў законапраект аб пазбаўленні беларускага грамадзянства

Цяпер справа толькі за подпісам Лукашэнкі.

Члены "Савета Рэспублікі" на сесіі 21 снежня ўхвалілі законапраект аб змене закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". Пра разгляд законапраекта паведаміла прэсавая служба вышэйшай палаты «парламента».

Законапраект «сэнатарам» прадстаўляў старшыня сталай камісіі заканадаўства Сяргей Сівец, на пытанні адказваў таксама кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Але пытанне яму задалі толькі адно: ці прадугледжанае інфармаванне насельніцтва аб прынятых навацыях. Да сутнасці законапраекта «сэнатары» прэтэнзій не мелі.

Пасля ўхвалення ў «Савеце Рэспублікі» законапраекту засталося пераадолець апошні этап прыняцця - атрымаць подпіс Аляксандра Лукашэнкі. Затым ён увойдзе ў дзеянне праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, законапраект аб змене закона "Аб грамадзянстве" змяшчае норму аб пазбаўленні грамадзянства Беларусі тых, хто асуджаны за "экстрэмісцкую дзейнасць" і знаходзіцца за межамі краіны. Гэта датычыцца і тых, хто з'яўляецца грамадзянінам Беларусі паводле нараджэння і не мае пашпартоў іншых дзяржаў.

Таксама законапраект прадугледжвае абавязковае прынясенне прысягі Беларусі пры ўступленні ў грамадзянства, абавязак інфармаваць улады краіны аб атрыманых за мяжой дазволах на жыхарства ды іншых замежных дакументах, і гэтак далей.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках