Новы кацёл для войскаў РФ: Украінскае войска пайшло ў наступ пад Крамянной
4- 3.12.2022, 8:57
- 17,504

УСУ дамагліся поспехаў у раёне Чырвонапапоўкі.
На Луганшчыне прадаўжаюцца ўпартыя баі, украінскія войскі здолелі дамагчыся поспехаў на поўначы вобласці. Пры гэтым для расейцаў з'явілася пагроза трапляння ў «кацёл», паведамляе dialog.ua.
У раёне Сватава – Крамянная (Луганская вобласць), дзе расейскія захопнікі ўсталявалі абарончую «лінію Вагнера», Сілы абароны Украіны прадаўжаюць контрнаступ, павольна, але ўпэўнена рухаючыся наперад.
Пра прасоўванне УСУ гавораць не толькі ўкраінскія крыніцы, але і рэсурсы акупантаў. «Оркі ныюць, што УСУ пайшлі ў атаку ў раёне Крамяннная – Сватава Луганскай вобласці», – пішуць аўтары канала «Украіна 365».
Украінскія салдаты дамагліся поспехаў у раёне Чырвонапапоўкі – гэта сяло ў Крамянскім раёне Луганскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Чырвонапапоўкага сельсавета.
.jpg)
Цяпер яно мае даволі важнае значэнне, паколькі знаходзіцца на подступах непасрэдна да Крамянной.
Як паведамляў сайт Charter97.org, УСУ атачаюць Крамянную ў Луганскай вобласці з поўначы і поўдня, а страты акупацыйных войскаў ужо перавысілі ў гэтым раёне 50%.