Масавы бунт у Казані: Вайскоўцы РФ строем сышлі з часткі
13- 3.12.2022, 9:08
- 39,732
Новыя падрабязнасці мяцяжу расейскіх мабілізаваных.
У Казані зноў забунтавалі расейскія мабілізаваныя: іх не выпускалі да родных і не давалі звальняльныя.
У сеціве з'явілася відэа з Казані з бунтам дзясяткаў мабілізаваных.
Паводле звестак пабліка, які першым размясціў відэа, "мобікаў" не выпускаюць да родных і не даюць звальняльныя. Мужчыны былі "гэтым вельмі абураныя", а таму наважыліся на крайнія захады – яны строем сышлі з вучэбнай часткі.
Пара вайскоўцаў спрабавала не выпусціць іх за межы ахоўнай тэрыторыі, але ў выніку браму адчынілі і ўсе выйшлі. Пры гэтым узнікла невялікая бойка. Чым яна скончылася і калі было знятае відэа, пакуль невядома, піша dialog.ua.
Дарэчы, відэа ў казанскім пабліку паспела "правісець" усяго некалькі гадзінаў і ўжо недаступнае. Аднак яго ўжо паспелі тыражаваць дзясяткі ТГ-каналаў.
Казань – адзін з нямногіх гарадоў Расеі, дзе мабілізаваныя бунтуюць не першы раз. У пачатку лістапада сотні расейцаў не паўсталі супраць вайны ва Украіне, а абурыліся жахлівым умовам у падрыхтоўчым пункце.
Да пратэстоўцаў прыехаў генерал, але яны паслалі яго па вядомым у РФ адрасе, пасля чаго вайсковец уцёк. Акрамя гэтага, "мобікі" былі абураныя адсутнасцю абяцаных выплатаў.
У сярэдзіне лістапада на бунт наважылася група мабілізаваных з Томска. Навабранцы запісалі відэа да ўладаў, дзе расказалі, што яны нават не бачылі аўтамат, а іх ужо выпраўляюць ваяваць.