Гумянюк: Шторм можа патапіць 18 расейскіх караблёў з «Калібрамі»
5- 3.12.2022, 11:13
- 20,138

Чорнае мора на баку УСУ.
Чорнае мора на баку ўкраінцаў, нягледзячы на тое, што расейскія войскі вывелі свае носьбіты «Калібраў». Паколькі цяпер у акваторыі нарошчваецца штармавое надвор'е.
Пра гэта паведаміла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафону.
«Я часта паўтараю, што мора на нашым баку і на гэты раз таксама. Пакуль нарошчваюцца штармавыя ўмовы надвор'я і ўзмацняецца ветранае становішча. Вораг вывеў на баявую варту 18 караблёў, яны амаль усе спрабуюць вывесці з базы, паколькі гэта можа быць вельмі небяспечна з пазіцыі шторму, ды і ўвогуле ў іх разуменні», – расказала Гумянюк.
Паводле ейных словаў, цяпер на баявой варце таксама знаходзяцца 4 ракетаносьбіты, два з якіх падводныя.
«Гэта 24 ракеты “Калібр”, якія гатовыя да выкарыстання. Трэба разумець, усведамляць і памятаць, вораг можа практыкаваць масаваныя ракетныя ўдары, якія яны любяць здзяйсняць менавіта з комплексу ўзбраення надводнага, падводнага і паветранага базавання. Таму да сігналаў паветранай трывогі ставімся сур'ёзна, але без панікі, бо гэта таксама зброя ворага», – падсумавала Гумянюк.