29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канал Disney спыняе вяшчанне ў Беларусі

3
Канал Disney спыняе вяшчанне ў Беларусі

Названая дата.

Дзіцячы тэлеканал кампаніі Disney на расейскай мове спыніць вяшчанне ў Расеі, а значыць і ў Беларусі (у нас у краіне транслявалася расейская версія).

Расейскія СМІ паведамілі, што дзіцячы тэлеканал Disney перастане вяшчаць 14 снежня. У той самы час расейскі сайт і паблікі расейскага Disney у сацыяльных сетках перасталі абнаўляцца яшчэ 30 верасня.

Холдынг "ЮТВ", які меў права на трансляцыю Disney, паабяцаў пачаць працу новага дзіцячага тэлеканала пад назвай "Сонца". Які кантэнт там будуць паказваць і ці будуць там мульцікі і фільмы Disney, не ўдакладнілі.

Раней кампанія The Walt Disney абвясціла пра спыненне пракату сваіх фільмаў у Расеі. А ў лістападзе Disney абвясціла, што зачыняе расейскі офіс свайго кінападраздзялення – большасць супрацоўнікаў офіса ў Маскве, дзе грунтуецца кінапракатны аддзел студыі, былі звольненыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках