26 снежня 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі палітолаг: Лукашэнка загнаў сябе ў складаную сітуацыю

21
Амерыканскі палітолаг: Лукашэнка загнаў сябе ў складаную сітуацыю

Супраць дыктатара могуць адкрыта выйсці як вайскоўцы, так і народ.

Дыктатар Лукашэнка знаходзіцца ў складанай сітуацыі. Ён літаральна апынуўся пад кантролем расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна. Аднак да гэтага часу прадаўжае ўпірацца, каб наўпрост не ваяваць з Украінай. Бо разумее, што тады яму прыйдзе канец.

Пра гэта «24 каналу» расказаў амерыканскі палітолаг Раміс Юнус. Паводле ягоных словаў, Лукашэнка мог 2 гады таму спакойна сысці пасля выбараў у Беларусі. Тады б у яго была зусім іншая сітуацыя. А цяпер ён знаходзіцца «на кручку» ў Пуціна.

«Калі б ён прызнаў паразу на выбарах, тады магла б быць зусім іншая сітуацыя і ў Беларусі, і ў Лукашэнкі. Цяпер ён "на кручку" ў Пуціна. Як і Пуцін знаходзіцца "на кручку" ў Захаду пасля 24 лютага», – адзначыў Юнус.

Пуцін выратаваў яго два гады таму. А цяпер хоча выкарыстоўваць Лукашэнку напоўніцу.

Як адзначыў Юнус, Пуцін хоча выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і войска для вайны супраць Украіны. Гэта можа спрацаваць і для ўнутранага расейскага рэсурсу. Бо цяпер мабілізацыя не дала такіх моцных вынікаў у патрыятычным сэнсе. Народ усё роўна ўцякае.

«Лукашэнка разумее – калі Беларусь усё ж такі ўступіць у вайну, то ён паляціць з крэсла яшчэ хутчэй за Пуціна. Цывільныя беларусы не хочуць ваяваць, як і вайскоўцы. Калі гэтыя сілы аб'яднаюцца, то ўладзе Лукашэнка можа прыйсці канец.

Калі вайскоўцы не захочуць ваяваць і пойдуць супраць яго, то народ выйдзе таксама. Яны ж нікуды не зніклі за апошнія 3 гады. 30–40 тысячаў адседзелі ў турмах, некалькі дзясяткаў тысячаў з'ехалі за мяжу. А іншыя да гэтага часу дома», – заявіў палітолаг.

Таму Лукашэнка ўпіраецца, як толькі можа. Ён гатовы выконваць розныя капрызы Пуціна, але наўпрост уступаць у вайну не хоча.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках