Былы дыякан РПЦ ад імя выдуманай жонкі заклікаў гвалтаваць украінак
18- 3.12.2022, 13:05
- 12,774

Расейскі экс-святар захапіўся акультызмам і ненавідзіць Украіну.
Былы дыякан РПЦ Павел Шульжанок у сваіх сацсетках заклікае гвалтаваць украінак. Робіць гэта расеец пад імем сваёй выдуманай жонкі.
Як піша Baza, Шульжанок служыў у царкве да сярэдзіны 2010-х гадоў – пакуль яго не пазбавілі сану за рэзкія выказванні пра Украіну і за непрыстойныя фатаграфіі (з грашыма і выпіўкай).
Пасля звальнення мужчына захапіўся акультызмам і яшчэ больш зненавідзеў суседнюю краіну.
З часам Шульжанок прыдумаў сабе жонку Моніку, якая, паводле задумы экс-дыякана, з'яўляецца ўдзельніцай экстрэмісцкай нацыянал-бальшавіцкай партыі.
У Telegram-канале нібыта "Монікі" былы дыякан публікуе пасты з заклікамі гвалтаваць украінак рознымі падручнымі сродкамі і пагражае блогерам з антываеннай пазіцыяй. На канал падпісаны 7 тысячаў чалавек, яго актыўна рэпосцяць "z"-паблікі.
У якасці фатаграфій "жонкі" Шульжанок выкарыстоўвае партрэты рэальнай расейкі, якая ўдзельнічала ў расейскіх забаўляльных шоу.