25 красавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Пуціна з «маці мабілізаваных»: як рыхтавалі пастановачнае шоу

9
Сустрэча Пуціна з «маці мабілізаваных»: як рыхтавалі пастановачнае шоу

У СМІ трапілі дэталі «спецаперацыі».

У канцы лістапада Уладзімір Пуцін сустрэўся, як афіцыйна было заяўлена, з «маці вайскоўцаў, удзельнікаў спецыяльнай вайсковай аперацыі».

Выданне «Медуза» даведалася, як Крэмль рыхтаваў гэтае пастановачнае мерапрыемства.

Выданне падлічыла, што з 16 удзельніц сустрэчы сыны былі мабілізаваны толькі ў трох:

кіраўніцы Падмаскоўнага аддзялення Агульнарасейскага народнага фронту Юліі Беляховай;

хатняй гаспадыні са Старога Аскола Алены Аляксеевай;

кухаркі з Якуцка Марыны Бахілінай.

Астатнія выконвалі ролю маці «добраахвотнікаў» ці кадравых вайскоўцаў.

Амаль адразу высветлілася, што сярод запрошаных да Пуціна «маці» шмат зусім не выпадковых людзей. Між іншым, 11 з 16 удзельніц сустрэчы працуюць або ў бюджэтных арганізацыях, або ў праўладных грамадскіх рухах. Напрыклад, на сустрэчы прысутнічалі:

Марыя Касцюк - намесніца старшыні ўрада Габрэйскай аўтаномнай вобласці;

Ірына Тас-оол - начальніца аддзела сям'і, моладзі і спорту адміністрацыі Каа-Хемскага раёна Рэспублікі Тува;

Вольга Бельцава - маскоўская муніцыпальная дэпутатка ад Адзінай Расеі.

Дзве крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта РФ, распавялі, як рыхтавалася гэтая сустрэча. З іх слоў, сама ідэя мерапрыемства з'явілася на фоне шматлікіх прэтэнзій да ходу мабілізацыі з боку саміх мабілізаваных і іх блізкіх.

Аднак, паводле інфармацыі крыніц, блізкіх да Крамля, хутка стала зразумела, што «патрэбную колькасць маці» складана знайсці: «Да прэзідэнта людзі з вуліцы прыйсці не могуць. Мала што яны спытаюць, чаго запатрабуюць, інцыдэнты могуць быць непрыемныя».

Іншы суразмоўца дадаў, што «ў людзей не з вуліцы, як правіла, дзеці не мабілізаваныя».

«Маці мабілізаваных» шукалі па двух напрамках. Некалькіх знайшлі самі супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Другім напрамкам у пошуку «маці мабілізаваных» стала праца з рэгіёнамі. Са слоў суразмоўцаў Медузы, блізкіх да Крамля, федэральныя ўлады даручылі адміністрацыям некалькіх рэгіёнаў «адабраць жанчын, якія падыходзяць».

Удзельніцы сустрэчы, паводле задумы яе арганізатараў, павінны былі або «ўваходзіць у вертыкаль [улады]», або «ведаць, калі і што трэба сказаць».

Крыніца выдання адзначыла, што самім жанчынам «ніякай матэрыяльнай выгады ад паездкі да Пуціна» не абяцалі: яны нібыта былі матываваныя самой магчымасцю «ўбачыць кіраўніка дзяржавы» і стаць «прыкметнымі на рэгіянальным узроўні».

25 лістапада Пуцін сустрэўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Нова-Агарове пад Масквой з групай «маці мабілізаваных» на вайну ва Украіне. На сустрэчы з «маці» Пуцін распавядаў, што нібыта «падзяляе боль» жанчын, чые сыны-акупанты загінулі ў выніку развязанай Расеяй поўнамаштабнай вайны, але не шкадуе пра пачатак так званай спецыяльнай вайсковай аперацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках