У Санкт-Пецярбургу - маштабны пажар
21- 3.12.2022, 19:27
- 22,054
Полымем ахопленыя будынкі ў цэнтры горада.
3 снежня ў Санкт-Пецярбургу пачаўся маштабны пажар. Жыхары горада назіралі за магутным полымем, якое ахапіла будынкі ў цэнтры горада.
Як піша fontanka.ru, пажар пачаўся на так званым Ірынаўскім аўтарынку, размешчаным ва ўсходняй частцы горада.
На відэа, апублікаваным з месца падзей, бачна, што агонь цалкам ахапіў некалькі аднапавярховых пабудоў.
На фатаграфіях, зробленых з іншага ракурсу, відаць, як над Санкт-Пецярбургам уздымаецца чорны дым.
На месцы надзвычайнай сітуацыі працуюць мясцовыя пажарныя і міліцыя.
Тым часам ва ўкраінскіх сацыяльных сетках разважаюць аб прычынах пажару. Адна са здагадак - расейцы зноў пакурылі ў забароненым месцы.
Адзначым, Ірынаўскі аўтарынак (або Ірынаўскі аўтацэнтр) – гэта гандлёвы комплекс у Чырвонагвардзейскім раёне Санкт-Пецярбурга. На яго тэрыторыі размешчана амаль 70 крамаў, дзе гандлююць запчасткамі, ёсць шынамантаж і станцыі тэхнічнага абслугоўвання.