Шайгу прымусіў Лукашэнку прыехаць у палац у выходны дзень
101- 3.12.2022, 19:41
- 75,980
![Шайгу прымусіў Лукашэнку прыехаць у палац у выходны дзень](https://i.c97.org/ai/526758/aux-head-1670085676-20221203_szojgu_360.jpg)
Фотафакт.
Кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу прыбыў у Палац незалежнасці ў Менску і сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да прэс-службы беларускага дыктатара.
Раней Шайгу сустрэўся з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным. Міністры падпісалі пратакол паміж краінамі аб унясенні змяненняў у пагадненне аб сумесным забеспячэнні вайсковай рэгіянальнай бяспекі.
Шайгу ўдакладніў, што на тэрыторыі Беларусі праводзяцца «мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі расейскіх і беларускіх злучэнняў і воінскіх часцей», прызначаных у склад рэгіянальных войскаў.
![](https://i.c97.org/ai/526758/aux-1670085662-77.png)
Раней камандзір Аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргей Наеў заявіў, што абаронцы Украіны рыхтуюцца да адэкватнага рэагавання на фоне нарошчвання саюзнай групоўкі войскаў у Беларусі.