Лукашэнка — Шойгу: Рыхтуемся як адзінае войска
37- 3.12.2022, 20:28
- 29,044
Кіраўнік Мінабароны РФ і беларускі дыктатар гаварылі аб «дамоўленасцях з Пуціным».
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны РФ Сяргеем Шойгу. Яны абмеркавалі падрыхтоўку падраздзяленняў Беларусі ды Расеі, якія знаходзяцца ў нас у краіне, а таксама пагаварылі аб вайне ва Украіне.
- Думаю, вам ужо беларускі міністр абароны расказаў аб сітуацыі ў Беларусі, аб падрыхтоўцы, баявым дапасоўванні падраздзяленняў Беларусі ды Расеі, якія прысутныя ў Беларусі. Мушу сказаць, што мы сур'ёзна да гэтага падышлі. І нашы, і вашыя афіцэры рыхтуюць хлопцаў. І беларусаў, і расейцаў рыхтуюць. Для таго, каб у выпадку патрэбы першыя шэрагі нашы - абаронцы саюзнай дзяржавы - здолелі адбіць усякую агрэсію, - заявіў Лукашэнка. - Ад аптэчак медыцынскіх да... Я ўжо не кажу там пра адзенне ды іншае, узбраенне. Тут ніхто не дзеліцца: мы як адзіная групоўка, адзінае войска сёння рыхтуемся. Усе пра гэта ведаюць навокал. Мы гэта не хавалі. Дый у сучасным свеце схаваць гэта немагчыма.
Са слоў Лукашэнкі, менавіта пра гэта ён дамовіўся з Уладзімірам Пуціным.
- Я прыехаў з найлепшымі зычэннямі ад нашага прэзідэнта. Гатовы абмеркаваць тэмы, пра якія вы размаўлялі праз тэлефон на мінулай сустрэчы, - адказаў Шойгу.