Расейская прапаганда: ЗША рыхтуюцца зліквідаваць Лукашэнку
31- 4.12.2022, 21:12
- 34,732
Прапаганда кажа, што ў «расстрэльны спіс» нібыта ўнеслі дыктатара.
Расейскі прапагандыст Аляксандр Артамонаў заявіў, што нездарма Аляксандр Лукашэнка наважыў стварыць супольную з Расеяй групоўку войскаў і размясціць гэтыя сілы на заходняй мяжы краіны.
«Калі такі асцярожны чалавек, як Лукашэнка, наважыў стварыць саюзныя войскі і змясціць іх туды, гэта значыць адно: ён адчуў пагрозу», - расказаў «Царграду» прапагандыст Артамонаў.
«Плюс ягонае прозвішча ўключанае ў спіс дзеячаў, якіх ЗША маюць зліквідаваць… Яны маюць закон, паводле якога яны могуць забіваць людзей у кожнай краіне свету, калі мяркуюць, што гэта ім трэба. Яны гэта робяць, яны гэтым ганарацца», - адзначыў прапагандыст.
Ён дадаў, што ў "расстрэльным спісе" ЗША таксама значыліся такія вядомыя постаці, як кіраўнік іранскай выведкі Касэм Сулеймані, дыктатар Лібіі Муамар Кадафі ды кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.