«Афіцэры NATO ў тры галасы рагочуць з лузера Пуціна»
37- 5.12.2022, 14:26
- 43,264
Юлія Латыніна расказала аб грандыёзных праблемах у ВПК Расеіі.
Вайна агулам і абстрэлы энэргетыкі Украіны прадэманстравалі свету, што вайсковая моц Расеі - выдзіманы фейк. У Расеі грандыёзныя праблемы з ракетнымі войскамі.
Дэталі расказала ў сваім відэаблогу на YouTube расейская журналістка, вайсковая і палітычная аглядальніца Юлія Латыніна.
Расейскае войска з-за высокай эфектыўнасці ўкраінскай СПА не змагло выкарыстаць сваю ўпадабаную тактыку дывановых бамбаванняў. Вымушана абмяжоўвацца ракетнымі ўдарамі па энэргасістэме Украіны. І з гэтым у РФ каласальныя праблемы.
Уся гэтая аперацыя прадэманстравала, што ракеты - гэтае чарговае слабое месца расейскага войска.
«Падазраю, што афіцэры NATO зараз сядзяць і рагочуць у тры галасы. Знакамітыя ракеты «Кінжал» пра якія «патрыёты» чаўплі, што яны гіпергукавыя. Іх няма. Ёсць тры МіГ-31, якія могуць несці пад брухам па адным «Кінжалу». Яны ўвесь час у Беларусі то ўзляталі, то садзіліся, а потым і зусім паляцелі. Мы не ведаем, драўляныя «Кінжалы» ў іх віселі пад брухам, ці надзіманыя… Гэта была такая жахалка. Знакамітыя «Іскандэры», якія «смяюцца», больш не смяюцца! У гэтых атаках «Іскандэраў» не было», - распавяла Латыніна.
Латыніна таксама дадала, што расейскі ВПК здольны выпускаць "Іскандэры" у вельмі абмежаванай колькасці, якіх недастаткова для масаваных удараў па Украіне.
Усё нядобра і з ракетамі «Калібр». У РФ пасля знішчэння крэйсера «Масква» і напады на Севастопальскі порт засталіся ўсяго 4 судны, здольныя запускаць гэтыя ракеты. Выкарыстоўваць для гэтых мэт падлодкі Крэмль не наважваецца.
«Для запуску яна (падлодка - рэд.) павінна выйсці на паверхню. А ў гэтым выпадку можа атрымаць «па кумпалу» «Нептуном», бо не мае сістэмы СПА… Грозны расейскі вайсковы флот, які павінен загадваць акіянамі, максімум можа запусціць 30-40 «Калібраў», - распавяла журналістка.
Напады на ўкраінскую энэргасістэму Расея ажыццяўляе ў асноўным стратэгічнымі бамбавікамі «Ту-160» і «Ту-95». Страляюць яны з Каспія, бо выкарыстоўваюць старыя ракеты, у якіх часта не заводзяцца рухавікі.
У УС РФ самы востры дэфіцыт не толькі носьбітаў, але і саміх ракет. Праблемы, са слоў Латынінай, у расейцаў таксама з праграмаваннем саміх ракет.
«Гэтыя тры з паловай «кульгавыя» бамбавікі, тры з паловай «кульгавыя» караблі, гэтыя «Іскандэры», якія не смяюцца, а плачуць, гэтыя «Кінжалы», якія здзяйсняюць пад брухам дэманстрацыйныя палёты і нікуды не ляцяць… Што зараз пры выглядзе усяго гэтага павінны думаць аналітыкі NATO? (...) Няма нічога ганебнейшага за лузэра-тэрарыста», - канстатавала расейская журналістка.