26 красавiка 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адчувае жывёльны страх, апынуўшыся на шляху «ў нікуды»

6
Лукашэнка адчувае жывёльны страх, апынуўшыся на шляху «ў нікуды»
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Экс-кіраўнік МЗС Украіны расказаў пра пастку для дыктатара.

Былы кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін у інтэрв'ю «Радыё НВ» выказаў перакананне, што ў Расеі ўжо гатовы планы аб далучэнні Беларусі.

У інтэрв'ю «Радыё НВ» Клімкін адзначыў, што Лукашэнка яшчэ «не даваў» расейскаму дыктатару канчатковага ўваходжання Беларусі ў склад Расеі - «так каб Пуцін сказаў: «Ну вось, нарэшце, вяртаем сабе Беларусь».

Ён таксама канстатаваў, што Пуцін не верыць Лукашэнку і разумее, што той «цягне з яго грошы», каб падтрымаць на плаве беларускую эканоміку.

«А пад цяперашнімі санкцыямі, што можа эканамічна зрабіць Беларусь? Раней яна была «чорным», «шэрым» каналам экспарту тавараў у Расею. А зараз Лукашэнка цудоўна разумее, што і эканамічна, і ў плане бяспекі для яго гэта шлях у нікуды. І ён таксама разумее і адчувае сваім жывёльным пачуццём, што ў нейкі момант Пуцін ажыццявіць аперацыю ўваходжання Беларусі ў склад Расеі на нейкіх умовах федэральных акруг, чагосьці яшчэ. Я думаю, што планы 100% у Расеі гатовыя», - сказаў былы кіраўнік МЗС Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках