На намесніка гаўлятара Мелітопаля ўчынены замах
2- 7.12.2022, 12:15
- 4,030
Яго спрабавалі ўзарваць.
Расейскія СМІ паведамляюць, што ў акупаваным Мелітопалі быў учынены замах на аднаго з топавых калабарантаў - так званага намесніка старшыні ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Мікалая Валыку. Раней аб выбуху каля яго дома пісалі ўкраінскія СМІ.
Каля пад'езда здрадніка спрацавала ўзрыўчатка. Прылада, як пішуць расейскія СМІ, нібыта «начынілі знішчальнымі элементамі».
Выбухоўку нібы прывялі ў дзеянне дыстанцыйным шляхам.
«За 50 метрах ад месца выбуху было знойдзена два недакуркі ад цыгарэт з фільтрам. Магутнасць выбуху склала прыкладна 2500 грам у тратылавым эквіваленце», - піша Telegram-канал, набліжаны да расейскіх сілавікоў.
Паведамляецца, што Валыка выжыў.