На галоўнай чыгуначнай галінцы Расеі адбылася буйная дыверсія
19- 7.12.2022, 14:42
- 20,626
Невядомыя спалілі некалькі электрападстанцый.
Паблізу Краснаярска на адной з найважнейшых чыгуначных ліній Расеі невядомыя спалілі некалькі электрападстанцый.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Управы Стратэгічных камунікацый УСУ.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу Краснаярска на транссібірскай магістралі невядомыя спалілі некалькі размеркавальных шчыткоў сігнальнай і блакавальнай сістэм аўтаматыкі», – распавялі ў Страткаме, дадаўшы, што інфармацыя дадаткова ўдакладняецца.
Там адзначылі, што транссібірская магістраль – гэта галоўная і найважнейшая чыгуначная «артэрыя» Расеі, якая злучае яе Еўрапейскую частку з Сібірру і Далёкім Усходам.