На «Мотавела» прызначылі новага дырэктара
18- 7.12.2022, 15:13
- 14,390
Ладуцька звольнены.
Стала вядома аб прызначэнні новага дырэктара на «Мотавела». Сяргей Манько ўзначаліў завод з 19 кастрычніка, гаворыцца на сайце прадпрыемства.
Раней Манько працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў. Там ён займаў пасаду намесніка дырэктара па маркетынгу і камерцыйных пытаннях.
Нагадаем, пасля разносу на «Мотавела» Лукашэнка загадаў замяніць дырэктара завода, 63-гадовага Мікалая Ладуцьку, на каго-небудзь з маладзейшых. Пасля гэтага Ладуцька запісаў «пакаяннае відэа».