21 снежня 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Удары па расейскіх авіябазах нанесеныя ўкраінскімі беспілотнікамі

4
WP: Удары па расейскіх авіябазах нанесеныя ўкраінскімі беспілотнікамі

Дзёрзкая атака прадэманстравала сілу ўкраінскай зброі.

Удары па авіябазах пад Саратавам, Курскам і Разанню былі нанесеныя ўкраінскімі дронамі. Пра гэта паведамляе The Washington Post, спасылаючыся на высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка.

Адзначым, Украіна не ўзяла на сябе адказнасць за ўдары па расейскіх аэрадромах.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія дроны два дні запар наносілі ўдары па авіябазах у Расеі. У Курску ў выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пасля ўдараў беспілотнікаў па аэрадромах у Энгельсе і Разані былі пашкоджаныя тры расейскія самалёты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках