Зяленскі правёў чарговае паседжанне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага
1- 7.12.2022, 16:38
- 3,684

Аб чым гаварылі на пасяджэнні?
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, падчас якога былі абмеркаваныя пытанні сітуацыі на фронце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.
- Галоўнакамандуючы УСУ і камандуючыя войскамі аператыўных кірункаў далі справаздачу аб актуальнай сітуацыі на перадавой і забеспячэнні падраздзяленняў сіл абароны ўзбраеннем і боепрыпасамі, - піша прэс-служба.
Падчас пасяджэння былі разгледжаныя крокі па змяншэнні баявых магчымасцей ворага, а таксама заслуханая інфармацыя аб ходзе аднаўлення энэргетычнай сістэмы Украіны.