Нямеччына: Украіна мае права абараняцца не толькі на сваёй тэрыторыі
14- 7.12.2022, 17:46
- 7,526
Берлін пракаментаваў удары дронаў па расейскіх авіябазах.
Прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфан Хебестрайт заявіў, што Украіна мае права на самаабарону не толькі на сваёй тэрыторыі. Аб гэтым піша выданне Handelsblatt.
Хебестрайт заявіў, што Украіна зазнае напады з боку Расеі больш за дзевяць месяцаў.
Такую заяву ад імя ўрада Нямеччыны Хебестрайт зрабіў у каментары паведамленні аб выбухах на расейскіх авіябазах.
Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія дроны два дні запар наносілі ўдары па авіябазах ў Расеі. У Курску ў выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пасля ўдараў беспілотнікаў па аэрадромах у Энгельсе і Разані былі пашкоджаныя тры расейскія самалёты.