Агент «Валет»: Лукашэнка быў завербаваны ў КДБ СССР як выведнік
178- 7.12.2022, 20:17
- 108,946
Дакумент.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў 1987 годзе быў завербаваны ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) ССРР як агент пад псэўданімам "Валет". У ягоныя задачы ўваходзіла "выкананне контрвыведных задач у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці". Адпаведны дакумент апублікаваў валанцёрскі праект InformNapalm.
У характарыстыцы Лукашэнкі пад грыфам "цалкам сакрэтна" сказана, што ўзурпатар "надзвычай хітры", схільны да інтрыг і прагі ўлады над навакольнымі.
«У рабоце з агентам варта выяўляць асцярожнасць, бо «Валет» быў неаднаразова заўважаны ў выкарыстанні супрацоўніцтва з органамі КДБ у сваіх інтарэсах, у тым ліку парахунках са злоснікамі», - зазначана ў характарыстыцы.
Акрамя таго, у дакуменце сказана, што Аляксандр Лукашэнка "ласы да жанчын", у тым ліку да непаўналетніх. Таксама ён неаднаразова выкарыстоўваў сваё службовае становішча падчас заляцанняў.