Імунолаг назвала найлепшую закрасу для здароўя
2- 12.02.2022, 18:56
- 7,372
Яна добра спалучаецца з гароднінай.
Імунолаг і нутрыцыёлаг лекарка Хізэр Мадэй (Heather Moday) заявіла, што адной з найлепшых для імунітэту закрас з'яўляецца куркума, а яе рэгулярнае ўжыванне ў ежу павялічвае ахоўныя функцыі арганізма і спрыяе правільнаму страваванню, піша socportal.info.
Спецыялістка патлумачыла, што куркумін, які ўваходзіць у склад кораня куркумы, валодае антыаксідантнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, што немалаважна пры барацьбе з хваробамі.
Лекарка акцэнтавала, што куркума будзе карыснай для кішэчніка. Асабліва для тых пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны запаленчыя захворванні органа, напрыклад, хвароба Крона і язвавы каліт.
Яна ж падкрэсліла, што куркумін стымулюе рост карысных бактэрый у кішэчніку і зніжае колькасць патагенных (хваробатворных) бактэрый.
Таксама кукуркума здольная знізіць узровень картызолу - адзін з гармонаў, які выпрацоўвае кара наднырачнікаў. Ён удзельнічае ў шматлікіх абменных працэсах, напрыклад, дапамагае рэгуляваць артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві.
Акрамя таго, куркумін можа здушыць некаторыя змены імуннай сістэмы, якія выклікаюць аутаімунныя захворванні.
Лекарка адзначыла, што куркуму часта выкарыстоўваюць для пацыентаў з артрытам, дыябетам і падчас рэспіраторных інфекцый.
Хізэр Мадэй таксама падзялілася некаторымі кулінарнымі парадамі, як лепш выкарыстоўваць гэтую заправу на кухні.
Экспертка рэкамендавала замяніць ёю соль.
Выкарыстоўваць куркуму ў гэтым выпадку можна запякаючы гародніну. Заправа добра спалучаецца з бататам, морквай, цыбуляй, брокалі. Іх варта выкласці на бляху і пасыпаць куркумой, запячы. Таксама паліце гародніну аліўкавым алеем, - параіла яна.