23 снежня 2024, панядзелак, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа «крамлёўскі стол» засцерагчы ад «омікрона»?

2
Ці можа «крамлёўскі стол» засцерагчы ад «омікрона»?

Вентыляцыя значна важнейшая за адлегласць.

Як заявілі ў Крамлі, то, наколькі блізка да Пуціна будзе сядзець той ці іншы госць, залежыць ад яго гатоўнасці здаць ПЛР-тэст на каранавірус перад сустрэчай з прэзідэнтам Расеі. Такім чынам, Макрон і Шольц адмовіліся гэта зрабіць (паводле версіі Reuters, у Францыі не маглі дапусціць, каб ДНК прэзідэнта патрапіла ў рукі Крамля). А вось Балсанару і Лукашэнка пагадзіліся.

Рассадка на адлегласці шэсць метраў (і нават больш) тлумачыцца «пратаколам дадатковых захадаў у ахове здароўя нашага прэзідэнта і нашых гасцей».

Пытанне: а ці можа ўвогуле стол, хай нават і вельмі доўгі, засцерагчы ад заражэння ковідам?

Адказвае навуковы рэдактар «Медузы» Аляксандр Яршоў:

- Фізічная дыстанцыя - добры спосаб прадухіліць перадачу віруса праз кроплі, якія ўтвараюцца пры чханні ці размове. Праблема ў тым, што для каранавіруса гэта, відаць, не асноўны спосаб перадачы. Яшчэ летам 2021 года стала зразумела, што для ковід вельмі важным шляхам распаўсюджвання з'яўляецца аэразольны - гэта значыць, з паветрам. У такім выпадку шэсць метраў, дзесяць метраў - наогул не праблема. У літаратуры ёсць вялікая колькасць задакументаваных выпадкаў, калі людзі заражаліся ў канцэртных залах або храмах ад носьбітаў інфекцыі, аддаленых на дзясяткі метраў.

У практычным плане гэта значыць адно: вентыляцыя значна важнейшая за адлегласць. Сустракайцеся лепш на вольным паветры, а не за доўгім сталом.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках