Медыкі распавялі, што будзе, калі адначасова заразіцца «омікронам» і «дэльтай»
1- 18.02.2022, 15:57
- 7,938
Такі варыянт магчымы.
Экспэрты высветлілі, як чалавек перанясе траплянне ў арганізм адразу двух штамаў каранавіруса. І, як выявілася, такі варыянт магчымы і вельмі небяспечны.
Пра гэта распавёў доктар медыцынскіх навук, прафесар, тэрапеўт Юрый Серабранскі, паведамляе cursorinfo.co.il.
Са слоў медыка, калі з вірусам грыпу падабенства няма, то генетычна штамы каранавіруса вельмі падобныя. Прысутнасць «дэльта»-штаму не выключае трапляння ў арганізм іншага штаму віруса, таму плынь хваробы можа быць ускладненай, як і постковідныя сіндромы.
Пры гэтым лекар нагадаў, што «омікрон» працякае лягчэй, але не варта на гэта спадзявацца, бо да яго могуць далучыцца і іншыя штамы каранавіруса.
Ён падкрэсліў, што ў тых, хто атрымаў вакцыну, часцей за ўсё заражэнне штамам «омікрон» працякае лягчэй.