У дадатку «Падарожнічаю без COVID-19» сталі даступныя беларускія сертыфікаты аб вакцынацыі
5- 21.02.2022, 19:30
- 5,854
Сертыфікаты з QR-кодам у Беларусі сталі выдаваць толькі з 15 лютага.
Фондам лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця (ФЦІ ЕАБР) пашыраны функцыянал дадатку "Падарожнічаю без COVID-19": цяпер для прышчэпленых ад каранавіруснай інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь і тых, хто перахварэў у Рэспубліцы Арменія, ёсць магчымасць загрузіць свой статус.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕАБР.
"Для загрузкі інфармацыі аб вакцынацыі ў дадатку трэба перайсці ў раздзел "Вакцынацыя" і адсканаваць QR-код з сертыфіката вакцынацыі", – гаворыцца ў паведамленні.
"Падарожнічаю без COVID-19" з'яўляецца абавязковым для ўезду ў Расею з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана. Аднак загрузіць беларускі сертыфікат аб вакцынацыі да сённяшняга дня туды загрузіць было немагчыма.
Адзначым таксама, што сертыфікаты з QR-кодам у Беларусі сталі выдаваць толькі з 15 лютага. Такім чынам, сертыфікаты, выдадзеныя раней гэтай даты, таксама не атрымаецца.