У Аўстрыі набыў моц закон аб абавязковай вакцынацыі ад COVID-19
10- 5.02.2022, 19:42
- 2,986
15 лютага ўсе непрышчэпленыя жыхары краіны атрымаюць лісты з заклікам вакцынавацца.
У Аўстрыі ў суботу, 5 лютага, набыў моц закон аб абавязковай вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе Deutsche Welle.
Так, для тых, хто, не маючы медыцынскіх паказанняў, адмаўляецца рабіць прышчэпку ад каранавіруса, закон прадугледжвае буйныя грашовыя штрафы - да 3600 еўраў.
Плануецца, што 15 лютага ўсе не прышчэпленыя ад каранавіруса жыхары краіны атрымаюць лісты з заклікам вакцынавацца ад COVID-19. Калі па сканчэнні месяца пасля гэтага прышчэпка так і не будзе зробленая, рушыць услед штраф.
Цалкам прышчэпленымі ад COVID-19 у Аўстрыі ўважаюцца 6740000 чалавек. Гэта 75,5 адсотка насельніцтва краіны.