Вакцынаваныя ад COVID-19 украінцы, старэйшыя за 60 гадоў, атрымаюць бясплатныя смартфоны
9- 8.02.2022, 14:02
- 3,706
Ва Украіне ўжо запушчаныя курсы лічбавай пісьменнасці для людзей сталага веку.
Вакцынаваныя ад каранавіруса ўкраінцы, старэйшыя за 60 гадоў, атрымаюць бясплатныя смартфоны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 8 лютага на «Дія Саміті», паведамляе карэспандэнт выдання a target="_blank" href=https://gordonua.com/news/society/vakcinirovannye-ot-covid-19-ukraincy-starshe-60-let-poluchat-besplatnye-smartfony-zelenskiy-1594398.html>«Гордон».
Ён адзначыў, што мэта ўрада - каб якасны мабільны інтэрнэт быў «у кожным кутку дзяржавы», а доступ да яго быў у кожнага грамадзяніна.
«Кожнага, ва ўсякім узросце. І з гэтым аб'ектыўна пакуль ёсць складанасці. Мы пашырылі «єПідтрымку» (праграма выплат за вакцынацыю ад каранавіруса. – заўв.). Паджылыя людзі могуць марнаваць гэтыя грошы на куплю лекаў і аплату «камуналкі», але не ва ўсіх ёсць смартфон і не ўсе ўмеюць карыстацца інтэрнэтам», - сказаў прэзідэнт.
Зяленскі нагадаў, што ўрад ужо запусціў курсы лічбавай пісьменнасці для людзей сталага веку.
«А вясной запускаем новую вялікую дзяржаўную праграму: усе вакцынаваныя ўкраінцы, старэйшыя за 60 гадоў, атрымаюць бясплатны якасны і сучасны смартфон і льготны тарыф. Гэта наша мара, і гэта ўжо рэальнасць, і гэта шлях да галоўнай нашай мэты - доступ да інтэрнэту для ўсіх грамадзян Украіны». Дзяржава ў смартфоне - для ўсіх», - сказаў ён.