3 чэрвеня 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Сумшчыны і Палтаўскай вобласці працягваецца «гадацкае сафары»

5
На мяжы Сумшчыны і Палтаўскай вобласці працягваецца «гадацкае сафары»

Украінскія паляўнічыя ўжо адабралі ў расейскіх вайскоўцаў 10 танкаў, кулямёты і аўтаматы.

На поўначы Палтаўскай вобласці, між іншым, на мяжы з Сумшчынай, адбываюцца баявыя сутыкненні з расейскімі акупантамі. Тых, хто пасля сустрэчы з украінскім войскам і тэрытарыяльнай абаронай збеглі, шукаюць мясцовыя паляўнічыя. Частка тэхнікі, адабраная ў расейскіх вайскоўцаў, ужо адрамантаваная і перададзеная УСУ.

Пра гэта падчас камунікацыі з журналістамі рэгіянальных СМІ распавёў начальнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Лунін, паведамляе Цензор.НЕТ.

«На поўначы вобласці адбываюцца баі з расейскімі акупантамі, размова пра ахтырскі кірунак. Акрамя таго, працягваецца так званае «гадацкае сафары» – паляўнічыя ўжо не толькі са стрэльбамі «палююць», але і адабралі ў акупантаў кулямёты і аўтаматы, а таксама больш за 10 танкаў і іншую тэхніку. Яны перададзеныя Узброеным сілам Украіны, адрамантаваныя і ўжо працуюць на наша войска», - сказаў Дзмітрый Лунін.

Адзначыў, што больш за 500 параненых байцоў і цывільных трапіла ў нашы бальніцы з Сумшчыны і Харкаўшчыны. Ім дапамагаюць. У гэтым, кажа Зміцер Лунін, пераканаўся асабіста.

Распавёў, што ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны вобласці прыцягнутыя амаль 15 тысяч чалавек.

«Хто не трапіў ва Узброеныя сілы, у тым ліку і ТрА, павінны прадоўжыць працаваць. Эканамічны фронт таксама вельмі важны. Палтаўшчына цяпер тылавая вобласць, таму павінны тут забяспечыць эфектыўную работу эканомікі», - дадаў Дзмітрый Лунін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках