Пастаўкі піва ў Беларусь спынілі чэшскія вытворцы
7- 2.03.2022, 21:29
- 10,082
Гэта звязана з вайной ва Украіне.
Пастаўкі піва ў Беларусь і Расею праз падзеі ва Украіне спынілі найбуйнейшыя вытворцы піва ў Чэхіі, паведамляе газета Lidovky.cz.
Гаворка ідзе пра кампаніі Plzensky Prazdroj, Staropramen, Budejovicky Budvar і Bernard.
«Цяпер прынятае рашэнне не прымаць замовы на нашу прадукцыю з Расеі, якая належала экспартным рынкам Pilsner Urquell і Kozel. Гэта датычыцца і Беларусі. На гэты момант мы канцэнтруемся на гуманітарнай дапамозе для народа Украіны», - заявіў прадстаўнік Prazdroj Здэнек Коварж.