23 траўня 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку вайны РФ дадому вярнуліся 400 тысяч украінцаў

5
З пачатку вайны РФ дадому вярнуліся 400 тысяч украінцаў

Украінцы вяртаюцца бараніць сваю радзіму.

З пачатку ўварвання Расеі ва Украіну амаль 400 тысяч украінцаў вярнуліся дадому, з іх 75-80% - мужчыны. Пра гэта заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, піша «Украинская правда».

«Мы не ўсіх пытаемся пра мэты вяртання ва Украіну. Але магу адзначыць, што большасць падчас камунікацыі з памежнікамі ці прадстаўнікамі СМІ, якія таксама цікавяцца, чаму людзі вяртаюцца, украінцы-мужчыны выразна адзначаюць, што яны не могуць заставацца ў баку ад сітуацыі, якая склалася вакол іх краіны, яны абавязкова ці ўступяць у шэрагі Узброеных сіл Украіны, або ў тэрытарыяльную абарону, або іншым магчымым для іх спосабам будуць садзейнічаць таму, каб Украіна перамагла», - распавёў ён.

У той жа час Украіну пакінулі 3,48 млн чалавек, пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу кіравання вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках