13 чэрвеня 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ разглядаюць варыянты імпартазамяшчэння тары для малака і сокаў

31
У РФ разглядаюць варыянты імпартазамяшчэння тары для малака і сокаў

Аж да бітонаў.

Вытворцы сокаў і малака ў Расеі зрываюць тэрміны паставак у крамы, бо праз санкцыі, уведзеныя за развязаную РФ вайну ва Украіне, яны сутыкнуліся з недахопам імпартнай тары - тэтрапака і кардона. З закупкай плёнкі для ўпакоўкі прадукцыі таксама ўзніклі праблемы, напісала 20 сакавіка расейскае выданне "Ведомости" са спасылкай на суразмоўцу ў галіне.

«У сувязі з гэтым кампанія разглядае альтэрнатыўныя варыянты тары для малака і сокаў - аж да бітонаў», - кажа адзін з буйных вытворцаў, якія працуюць з рэтэйлерамі. Магчымыя цяжкасці з пастаўкамі тэтрапака і пьюрпака (упакоўка для малака, кефіру і сокаў) чакаюць, у прыватнасці, «Вкусвилл»,пацвярджае прадстаўнік сеткі. Ён звязвае іх з абмежаваннямі на пастаўкі імпартнай сыравіны, хаця ў гэты момант усе адгрузкі паступаюць у штатным рэжыме. Пры гэтым кампанія ўжо пачала тэсціраваць айчынныя аналагі. Якія менавіта, ён не ўдакладніў», - пішуць аўтары матэрыялу.

У Дзярждуме ўжо адрэагавалі на гэтую інфармацыю і прапанавалі разгледзець альтэрнатывы імпартнай упакоўцы. Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў аграрных пытаннях Надзея Школкіна заявіла расейскаму агенцтву «РІА Новости», што «некаторы запас тэтрапака ў Расеі ёсць», але пакуль ён не скончыўся, трэба знайсці альтэрнатыву або самой упакоўцы, або пастаўшчыкам.

«Але і раней малако і сокі разліваліся не толькі ў тэтрапак, але і ў пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, малако прадаецца і ў поліэтыленавай упакоўцы. Звяртаю ўвагу: малако - ёсць. А ўпакоўку можам рабіць іншую, як варыянт - ставіць аўтаматы, «малакаматы» . Ды і бідоны - таксама добрая тара», - сказала Школкіна.

Упакоўку тэтрапак, а таксама ўпаковачныя аўтаматы і іншае неабходнае для ўпакоўкі вадкіх харчовых прадуктаў абсталяванне вырабляе аднайменная шведска-швейцарская транснацыянальная кампанія Tetra Pak. Яе штаб-кватэры размешчаны ў шведскім Лундзе і швейцарскай Лазане. Гэта найбуйнейшы ў свеце па аб'ёме продажаў вытворца, кампанія працуе амаль 170 краінах. У Расеі завод Tetra Pak размешчаны ў Маскоўскай вобласці.

У сувязі з развязанай Расеяй вайной супраць Украіны цэнтральны офіс Tetra Pak заявіў 2 сакавіка пра выдачу спачатку €2 млн для гуманітарнай дапамогі Украіне, а 11 сакавіка паведаміў пра пастанову вылучыць яшчэ €8 млн.

«Мы асуджаем ўварванне Расеі ва Украіну і глыбока занепакоеныя вайной. Гэта трагічна і жудасна. Вайна закранае нашых калег, сяброў, партнёраў, пастаўшчыкоў, спажыўцоў, кліентаў, іх сем'і і сяброў. Мы падтрымліваем усіх тых, хто пацярпеў ад гвалту, і далучаемся да усіх бакоў, якія заклікаюць да міру і неадкладнага спынення агню. Мы працягнем падтрымліваць гуманітарныя намаганні на мясцовым узроўні ва Украіне, а таксама ў Польшчы, Малдове, Вугоршчыне, Славакіі і Румыніі», – сказаў кіраўнік Tetra Laval Group Ларс Рэнстрэм.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках