У Гастомелі расейскія акупанты забілі кіраўніка грамады, калі ён раздаваў хлеб
9- 7.03.2022, 10:09
- 18,862
Разам з ім загінулі два валанцёры.
Ва Украіне Гастомельская рада пацвердзіла смерць кіраўніка Гастомельскай аб'яднанай тэрытарыяльнай грамады (АТГ) Юрыя Прыліпкі.
Аб смерці Прыліпкі ўпершыню паведамілі 3 сакавіка, але тады інфармацыя не пацвердзілася.
"Старшыня Гастомельскай грамады Юрый Прыліпка загінуў, раздаючы хлеб галодным і лекі хворым, суцяшаючы гаротных і цешачы тых, што ў роспачы. За гэта яго разам з субратамі Русланам Карпенкам ды Іванам Зорэ застрэлілі акупанты", – гаворыцца ў паведамленні.