13 студзеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Калі Украіна выб'е акупантаў - другі раз вярнуцца яны ўжо не здолеюць

Аркадзь Бабчанка: Калі Украіна выб'е акупантаў - другі раз вярнуцца яны ўжо не здолеюць
Аркадзь Бабчанка

На гэты момант ёсць два найболей імаверныя сцэнары.

Пра іх піша публіцыст Аркадзь Бабчанка ў сваім "Фэйсбуку":

- Першы - расейскае войска раскідаецца проста цяпер. Вось, даслоўна пара-тройка дзён. Маральна-псіхалагічна, я маю на ўвазе. Адбудзецца поўная дэмаралізацыя, поўная страта арыенціраў, абсалютны маральны злом і дэзарганізацыя - і тады іх можна будзе браць голымі рукамі. Дакладней, яны проста пакідаюць сваю тэхніку і пойдуць дадому.

Другі сцэнар. Першыя неймаверныя перамогі абумоўленыя тым, што оркі здзейснілі стратэгічную памылку, думаючы, што іх тут будуць чакаць з кветкамі, і ўвайшлі сапраўды як на парадзе, везучы з сабой Януковіча ў скарбонцы і чакаючы кветак. Разгром быў аглушальны. Яны ўвогуле не чакалі гэтага.

Але, як мы і казалі, Пуцін вучыцца.

Яны ўжо зразумелі, што ніякай лёгкай праходкі не будзе, і перайшлі да іншай тактыкі. Прасаваць. А самім пакуль абкопвацца і будаваць абарону. Ну, пра гэта я ўжо пісаў сто разоў, не буду паўтарацца.

Таму перыяд лёгкіх і неймаверных перамог заканчваецца.

І вось цяпер пачынаецца самае галоўнае.

Я думаю, цяпер будзе невялікая пярэрва, а потым... Наступныя некалькі тыдняў будуць цяжэйшыя, чым гэтыя дзесяць дзён. Войска Украіны пераходзіць у контрнаступ. Наступаць заўсёды складаней. Цяпер іх давядзецца не проста паліць на маршы, як у ціры, а выкалупваць адтуль, куды яны ўжо зайшлі. Гэта даўжэй, гэта цяжэй, гэта больш сур'ёзна што да страт.

Да таго ж оркі, хоць і належаць да падтыпу найпростых, але ненавідзець усё ж умеюць нават яны. І, калі яны не раскідаюцца, то ў іх увамкнецца механізм помсты. Ім не патрэбная ўжо будзе матывацыя - наогул ніякая - усё гэта застанецца там, у мінуўшчыне, а цяпер будзе толькі адно - вайна. Забівай іх або яны заб'юць цябе. Менавіта так было ў Чачэніі.

І калі яны не раскідаюцца проста цяпер - то матывацыю сабе яны прыдумаюць. Або ім прыдумаюць. У Чачэніі гэта было „Чачня — гэта расейская зямля”. І нічога, гэтае ўзаемавыключальнае сцвярджэнне выдатна ўжывалася ў галовах. Тут будзе тое самае. Харкаў - гэта расейская зямля. Яны ж там уважаюць Харкаў за другую, або першую, не памятаю ўжо, сталіцу Украіны. А тут пагатоў за гэтую расейскую зямлю загінуў Лёха/Ванька/Санька. І палова звязу. Так што смерць бандэрам. Гэта ўсё таксама выдатна стасуецца ў адной галаве, нават не сумнявайцеся.

Даносіць праўду расейцам бессэнсоўна. Яны і так яе выдатна ведаюць. І яны яе, у большасці сваёй, падтрымліваюць. Думаеце, з пачаткам уварвання тамака ўсе былі ў шале і рвалі на сабе валасы? Ды ні халеры.

Там было трыюмфаванне.

Трыюмфаванне!!

Такое ж, як і пры анэксіі Крыму. Рэйтынг Пуціна падскочыў адразу на 11%. З 60 да 72. Ягоныя дзеянні падтрымліваюць 67% расейцаў. Дзве траціны. Так што нічога там нікому ні тлумачыць, ні даводзіць не трэба - яны ведаюць і хочуць гэтага.

Гарматным мясам яны заўсёды ўмелі быць.

Цяпер яны зразумелі, што за два дні перамогі не будзе, і цяпер проста перамкнуць у галаве рэжым "бліцкрыг" на рэжым "доўгая вайна". Гэта ў іх нацыянальны спорт такі. Яны там усё шукаюць нацыянальную ідэю. Дык вось яна.

Пайсці засыпаць чужую зямлю сваімі трупамі, якія ўкраінскія фермеры ўжо сцягваюць у ямы трактарнымі каўшамі, а потым на дошчачцы з колцамі спяваць аб гэтым жаласлівыя песні ля метро. У Афганістане, у Чорным цюльпане. Або як там, у Маздок я больш не яздок.

Таму ніякіх праблем з мабілізацыяй у Пуціна не будзе. Самі пойдуць. Натоўпамі паціснуць.

Іншая рэч, што такой перавагі рэсурсаў, як у Чачэніі, або ў Сірыі, альбо ў тым жа Афганістане, Расея ва Украіне не мае. Зусім не мае. Яны не могуць весці гэтую вайну гадамі. Усё вызначыцца за некалькі месяцаў.

Таму гэты час ім трэба выкарыстоўваць на ўсе застаўкі. Яны разумеюць, што калі іх з Украіны ўсё ж выпхнуць, то ніякая мабілізацыя ўжо не будзе патрэбная, другі раз пачаць усё гэта нанова атрымаецца толькі праз гады з перавагай у разы, з дзейнай эканомікай і маўчаннем Захаду.

А значыць - ніколі.

Калі іх выйдзе выбіць з Украіны - другі раз вярнуцца яны ўжо не здолеюць. Нават калі і будуць спрабаваць.

Таму ім трэба замацавацца цяпер. І чакаць мабілізацыйны рэсурс. А гэты час.

Гэта не заўтра, не паслязаўтра, не праз тыдзень і нават не праз два.

Адпаведна, асноўнай задачай Украіны будзе таксама выкарыстанне гэтага часу на максімуме. Трэба вытурыць іх як мага далей. Каб у іх не засталося тут пляцовак, куды можна цягнуць сваё гарматнае мяса.

А значыць, асноўная вайна толькі пачынаецца.

І яна будзе даўжэйшая за першую фазу.

І цяжэйшая.

Менавіта пасля гэтай, другой квадры, расейскае войска раскідаецца канчаткова. Яно проста перастане існаваць. А за ёй пачне раскідацца і аркастан. У перамозе Украіны я не сумняваюся ні на хвілю. Гэта будзе менавіта той млын, які і перамеле Мардор.

Але гэта будзе цяжка.

Крыві яны пап'юць. Яны гэта ўмеюць. Магчыма нават, у нейкія моманты будзе здавацца, што ўсё зусім дрэнна.

І да гэтага трэба быць гатовым.

Каб эйфарыя не змянілася дэпрэсіяй, здрадай, гамонам і панікай.

Гэтыя псіхалагічныя арэлі цяпер наліха не патрэбныя.

Асабіста мне больш імаверным падаецца другі варыянт. Вострая фаза на пару найбліжэйшых месяцаў.

Але я як ніколі спадзяюся на першы.

Што раскідаюцца.

Як раскідаюцца сёння сціжмамі іхнія гелікаптэры і самалёты. Найноўшыя “аналагаўнетныя” Су-34. Якія збіваюць пяхотныя капітаны, мабілізаваныя з "Укрпошты", яшчэ савецкімі "іголкамі".

Дзевяць штук за дзень.

Слава Украіне!

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках