Міністр абароны Украіны паабяцаў Расіі «сюрпрыз»
12- 7.03.2022, 11:52
- 40,494
У пастаўках зброі значны прагрэс.
Міністэрства абароны Украіны паведамляе аб значным прагрэсе ў пастаўках зброі з-за мяжы, што будзе "сюрпрызам" для расейцаў, піша "Украінская праўда" са спасылкай на словы кіраўніка Мінабароны Аляксея Рэзнікава:
- З-за вялізных страт, якія нясе супраціўнік, інтэнсіўнасць баявых дзеянняў часова знізілася. Аднак расейскія акупанты спрабуюць засяродзіць сілы і сродкі для новай хвалі нападаў.
Найперш - на Кіеў, Харкаў, Чарнігаў і Мікалаеў.
Мы выкарыстоўваем кожную хвіліну, каб умацаваць нашу абарону. Усе намаганні накіраваныя на забеспячэнне патрэб нашых абаронцаў.
Я не буду каментаваць пастаўкі зброі і боепрыпасаў - гэта далікатны момант. Няхай супраціўніка чакае сюрпрыз. Ведайце: ёсць значны прагрэс.
Акрамя таго, на працягу апошніх 3 дзён ужо дастаўлена больш за 50 тысяч шаломаў і бронекамізэлек.
Мы "перахапляем" у пастаўшчыкоў ужо пашытую форму для войскаў краін NАТО. Няхай наша абарона будзе адзетая па-рознаму.
Нашы ваяры на ўсіх кірунках абароны дэманструюць высокае майстэрства, разбураючы расейскіх захопнікаў.
Дзеянні нашай артылерыі ў Мікалаеўскай вобласці будуць у падручніках. Як і контратакі ўкраінскіх абаронцаў Харкава і Луганшчыны.
Мы працуем над атрыманнем дапамогі ў галіне ПРА і СПА. Але давер да непазбежнасці нашай перамогі дадаюць не абяцанні, а ВПС Украіны. І асобныя мэнэджары "Укрпошты", якія збіваюць самалёт з расейскімі вайскоўцамі.