Украіна ўважае за непрымальную прапанову аб эвакуацыі ўкраінцаў у РФ і Беларусь
- 7.03.2022, 12:16
- 12,374
Кіеў патрабуе гуманітарных калідораў на ўкраінскай тэрыторыі.
Украінскі бок уважае прапанову расейскіх уладаў аб арганізацыі гуманітарных калідораў з выездам украінцаў у Беларусь і Расею непрымальнай. Аб гэтым віцэ-прэм'ер-міністарка - міністарка ў рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук паведаміла карэспандэнту выдання "Гордан" на брыфінгу.
Учора а палове на першую ночы ўкраінскі бок атрымаў ліст з РФ, у якім яны прапанавалі, улічваючы асабістую просьбу прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, абвясціць рэжым цішыні з 10.00 7 сакавіка і адкрыць наступныя гуманітарныя калідоры:
Кіеў–Гастамель–Ракоўка–Сасноўка–Іванкоў–Аранае–Чарнобыль–Гдзень–Гомель. З наступнай дастаўкай авіяцыяй у РФ;
Харкаў-Нехацееўка-Белгарад. Далей чыгуначным і аўтатранспартам у выбраныя пункты прызначэння або пункты часовага размяшчэння;
Сумы-Суджа-Белгарад. Далей чыгуначным і аўтатранспартам у выбраныя пункты прызначэння або пункты часовага размяшчэння.
"Гэта непрымальны варыянт адкрыцця гуманітарных калідораў. Не паедуць нашы людзі ў Беларусь, каб потым самалётамі ляцець у РФ", - сказала Верашчук, дадаўшы, што расейскія ўлады маніпулююць імем Макрона ў пытанні адкрыцця гуманітарных калідораў.
Украінскі бок адправіў расейцам сваё бачанне гуманітарных калідораў:
з гарадоў Буча, Барадзянка, Ірпень, Дымер, Іванкоў Кіеўскай вобласці ў напрамку Кіева з наступным выездам чыгункай у Львоў, Ужгарад, Івана-Франкоўск.
Марыупаль–Партоўскае–Мангуш– у абыход Нікольскага – Рэспубліка–Разоўка–Більмак–Палагі–Арэхаў–Запарожжа;
Валноваха–Валяр'янаўка–Навандрэеўка–Кірылаўка–Угледар–Пакроўск;
Сумы–Галубоўка–Альшана–Недрыгайлаў–Каравінцы–Ромны–Андрэяшоўка–Лахвіца–Лубны–Палтава;
Ізюм–Грушаваха–Панюціна–Лазовая;
Балаклея-Гусараўка-Першамаскі;
з сёлаў Ліпцы і Стралечча (Харкаўскай вобласці) у Мерэфу;
з Харкава ў Львоў, Ужгарад, Івана-Франкоўск.
Таксама ва Украіне правялі падрыхтоўку па дастаўцы гуманітарных грузаў у Мелітопаль і Бярдзянск Запароскай вобласці, Херсон, Сумы, Марыупаль, Валноваха Данецкай вобласці, што таксама патрабуе адкрыцця гуманітарных калідораў, дадала Верашчук.
"Мы патрабуем ад РФ прыняць варыянты нашых маршрутаў, а таксама ўстанавіць рэжым спынення агню. Мы патрабуем ад РФ адкрыць магчымасці для гуманітарных калідораў, па якіх будуць ехаць гуманітарныя грузы з медыкаментамі і прадуктамі", – дадала яна.