13 студзеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі добраахвотнік ва Украіне: Уначы нашы збілі гелікаптэр

19
Беларускі добраахвотнік ва Украіне: Уначы нашы збілі гелікаптэр
ВАСІЛЬ ПАРФЯНКОЎ

Слава героям!

Беларускі добраахвотнік ва Украіне Васіль Парфянкоў у кароткім відэазвароце расказаў, што ўначы «нашы збілі круцёлку», г.зн. верталёт, паведамляе «Еўрарадыё».

Дзе менавіта ён удзельнічае ў баях з расейскімі войскамі, невядома. Ва Украіне беларусы ваююць як у складзе асобных украінскіх падраздзяленняў, так і ствараюць уласную адзінку - пакуль роту, але ў планах батальён.

Парфянкову 38 гадоў. Ён - былы беларускі палітвязень. У 2014-м з'ехаў ва Украіну, удзельнічаў у баях на Данбасе на баку ўкраінскіх войскаў у складзе добраахвотніцкага батальёна, быў паранены. У 2022-м ён зноў ваюе. На відэа ён дэманструе герб «Пагоня» на сваёй уніформе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках