Арастовіч пра вайну Расеі супраць Украіны: З'явіўся новы фактар
15- 7.03.2022, 15:11
- 32,528
Расеі дрэнна атрымоўваюцца аперацыі на зямлі і ў паветры.
На вайне Расеі супраць Украіны з'явіўся новы фактар. Вораг значна павялічыў інтэнсіўнасць інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на зварот дарадцы Офіса прэзідэнта Аляксея Арастовіча.
«З'явіўся новы фактар, які палягае ў тым, што вораг імкліва павялічыў інтэнсіўнасць інфармацыйна-псіхалагічных аперацый супраць нас з вамі, супраць насельніцтва Украіны, Узброеных сіл, кіраўніцтва краіны і кіраўніцтва УСУ. Гэта азначае дзве рэчы. Першае - ім дрэнна атрымоўваюцца практыкаванні на зямлі і ў паветры, таму яны павялічваюць напады ў інфармацыйнай прасторы. Па-другое, мы не павінны на гэта рэагаваць, бо галоўная мэта ворага палягае ў тым, каб мы страцілі псіхалагічную здольнасць да супраціву», - адзначыў ён.