Вядомая беларуская IT-кампанія Andersen спыняе працу ў Расеі і выдзяляе грошы для Украіны
2- 7.03.2022, 15:18
- 7,316
Беларусы актыўна дапамагаюць ваюючым украінцам.
«Сябры, хочам зрабіць важную заяву! Кампанія Andersen спыняе працу ў РФ і разрывае партнёрскія стасункі з расейскімі кліентамі. Таксама мы выдзяляем $1 500 000 дапамогі нашым калегам з Украіны. Не вайне»! - Гаворыцца ў паведамленні IT-кампаніі Andersen.
Год таму стала вядома, што Andersen перанесла штаб-кватэру кампаніі з Менску ў Кіеў, а таксама пачалі набіраць супрацоўнікаў у Кракаве.