У баі з акупантамі пад Кіевам загінуў былы ўкраінскі нардэп
6- 7.03.2022, 17:26
- 15,744
Аляксандру Марчанку было 57 гадоў.
У баі з расейскімі акупантамі пад Кіевам загінуў былы нардэп Аляксандр Марчанка.
Пра гэта паведаміў лідар ВА «Свабода» Алег Цягнібок.
«У баі з акупантамі ў Пушчы Вадзіцы загінуў ветэран маскоўска-ўкраінскай вайны, афіцэр, народны дэпутат Украіны VIII склікання ад ВА «Свабода» Аляксандр Марчанка», - напісаў ён у сваім Facebook.
Аляксандр Марчанка быў дэпутатам Вярхоўнай Рады VIII склікання, быў абраны ў 2014 годзе па выбарчай акрузе №90 у Кіеўскай вобласці. Сябра партыі ВА «Свабода». Выступаў за візавы рэжым з Расеяй. Яму было 57 год.